дзяржаўны і паліт. дзеяч Кітая. Скончыў Шанхайскі політэхн.ін-т «Цзяатун» (1947). Працаваў на інж. і кіруючых пасадах на з-дах і ў тэхнал.-даследчых ін-тах, з 1973 у апараце 1-га Мін-ва машынабудавання. Стажыраваўся ў СССР (1955—56), узначальваў групы кіт. спецыялістаў у Румыніі (1971—73; з кіт. дапамогай там пабудаваны 10 з-даў) і Пакістане (1976). З 1980 нам. старшыні і адказны сакратар Дзярж. к-таў КНР па кіраванні экспартам, імпартам і замежнымі інвестыцыямі. З 1982 нам. міністра, міністр электроннай прам-сці. Мэр г. Шанхай (1985—88), сакратар яго гаркома КПК (1987—89), Чл.ЦК (1982—2002) і Палітбюро ЦК (1987—2002) КПК. Ген. сакратар (чэрв. 1989—ліст. 2002), старшыня Ваен. савета (з ліст. 1989) ЦККПК і старшыня КНР ( сак. 1993 — сак. 2003). Праводзіў курс на паглыбленне рыначных рэформ пры захаванні кіруючай ролі КПК. У 2001 наведаў з афіц. візітам Беларусь.
Тв.:
Рус.пер. — Реформа, развитие, стабильность: Статьи и выступления. 2 изд. М., 2001;
У кн.: Творцы истории: Мао Цзэдун, Дэн Сяопин, Цзян Цзэминь: Статьи и выступления. Мн., 2001.